Гледачы выберуць лепшы гурт на фестывалі вулічнай музыкі “KarolJanOpenAir”

05.04.2017

Фестываль вулічнай музыкі “KarolJanOpenAir” да 6 красавіка абірае ўдзельнікаў. Шукаюць вулічныя музычныя гурты, якія выступяць 8 красавіка ў сталіцы на трох сцэнах пад адкрытым небам. Лепшую групу абяруць прафесійнае журы і гледачы. Расказвае намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу кампаніі “Аліварыя” Ганна Губкіна.

Сямігадзінны музычны форум – першы вопыт для беларускай сталіцы. Фестываль будзе падзелены на часткі. На фінальнай назавуць пераможцу, які атрымае магчымасць зняць свой кліп. Будзе забаўка і для гледачоў – яны не толькі змогуць прагаласаваць за выступоўцаў, але і стаць перад мікрафонам, каб паўдзельнічаць у стрыт-караоке. Гаворыць спецыяліст па камунікацыях кампаніі “Аліварыя” Вольга Каўрыгіна.

Кавер-бэнды, скрыпкі, віяланчэлі, фартэпіяна, гітара, цымбалы і тэхна – ўсё гэта абяцаюць у суботу на першым фестывалі вулічнай музыкі. Заяўкі можна дасылаць да чацвярга.

Фота: vp.by