“Год літоўскай анімацыі ў свеце. Вялікі тур” адзначаць у 110 краінах

09.11.2018 

XXV Мінскі Міжнародны кінафестываль "Лістапад" завяршаецца. Сёння на ўрачыстай цырымоніі закрыцця назавуць імёны ўладальнікаў золата, серабра, прыза глядацкіх сімпатый і іншых узнагарод агляду. Але прагляды фільмаў працягнуцца. У Музеі гісторыі беларускага кіно паказваюць стужкі ў межах праекта “Год літоўскай анімацыі ў свеце. Вялікі тур”. Аб праграме раскажа мастак-аніматар Валентас Ашкініс.

Акрамя фільмаў у рамках праекта “Год літоўскай анімацыі ў свеце. Вялікі тур” працуе выстава ўнікальных эскізных матэрыялаў, якія падкрэсліваюць жанрава-тэматычную разнастайнасць і арыгінальную стылістыку анімацыі Літвы. ВалЕнтас АшкІніс адзначыў, што ўпершыню больш за 100 твораў вывезены за межы краіны і гэта – не адзіная асаблівасць падзеі. 

Фота: listapad.com