Гомельскі абласны драматычны тэатр экспануе сцэнаграфію і касцюмы некаторых пастановак

26.03.2018 

Сёння цэнтральная гарадская бібліятэка імя Герцэна і Гомельскі абласны драматычны тэатр запрашаюць у Музей аўтографа на адкрыццё выставы «Тэатр у фарбах» мастакоў Таццяны Стысінай і Аляксандра Кручковіча. Гледачы ўбачаць сцэнаграфію і касцюмы пастановак «Дзякуй, Марго!», «Востраў скарбаў», «Лятучы карабель», «Чума», «Дамы і гусары». Падрабязней раскажа намеснік дырэктара бібліятэкі – Жанна Еўдачэнка. 

Фота: wikipedia.org