Гравюры Рэмбранта пакажуць у Мінску з пачатку мая

01.05.2017

Выстава гравюр Рэмбранта будзе экспанавацца щ Нацыянальным мастацкім музеі з 5 мая да 3 ліпеня. Калекцыя прывезена з Італіі, яна ўваходзіць у склад аднаго з найбуйнейшых прыватных збораў графікі ў Еўропе, што налічвае больш за 4 тысячы экзэмпляраў, і з'яўляецца нацыянальным набыткам Італіі. Рэмбрант Харменс ван Рэйн -  знакаміты прадстаўнік залатога веку галандскага жывапісу. І гэта першая выстава яго твораў у нашай краіне. Гаворыць намеснік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Наталля Сяліцкая.

На фота - гравюра Рэмбранта "Вяртанне блуднага сына", gutenberg.org