Хто стаў новым кіраўніком Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў?

23.05.2018 

У Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў новы кіраўнік. Цяпер на гэтай пасадзе – Сяргей Крыштаповіч, вядомы беларускі мастак, стваральнік Міжнароднага грамадскага аб’яднання мастакоў і мастацтвазнаўцаў «Майстар». Па словах Сяргея Крыштаповіча, галоўная задача цэнтра – захаванне і ўзбагачэнне нацыянальнай мастацкай спадчыны праз папулярызацыю творчасці айчынных мастакоў. Якім павінен быць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, расказаў яго новы кіраўнік.

Фота: kp.by