I Міжнародны фестываль “Радыё без межаў” сабраў больш за 150 супрацоўнікаў радыё

10.11.2016

У Казані 26-29 кастрычніка прайшоў I Міжнародны фестываль “Радыё без межаў” ("Радио без границ"). У форуме прынялі ўдзел больш за 150 супрацоўнікаў радыёстанцый з Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Эстоніі. Эксперты дзяліліся вопытам з маладымі калегамі  на дыскусіяхі майстар-класах.

Сярод экспертаў на форуме былі дырэктар па вяшчанні "Газпроммедиа Радио", акадэмік Расійскай Акадэміі Радыё Ірына Іпатава, галоўны рэдактар "Радио Книга", акадэмік РАР Ягор Сяроў, генеральны дырэктар Групы кампаній "РУМЕДИА" і акадэмік РАР Міхаіл Бергер. Ірына Іпатава распавяла пра ўласны вопыт стварэння музыкальнай радыёстанцыі, а Егоря Сяроў разам з Міхаілам Бергерам пералічылі этапы стварэння размоўнай радыёстанцыі. Каб замацаваць тэарэтычную частку, Ягор Сяроў прапанаваў удзельнікам стварыць віртуальную радыёстанцыю. Парады акадэмікаў дапамогуць больш дакладна акрэсліць аўдыторыю любога канала, палепшыць яго напаўненне і таленавіта арганізаваць творчы працэс.

На форуме ўручылі ўзнагароды лепшым праграмам і праектам. Сярод іх аказалася праграма “Ушки на макушке” (Радыё “Крым точка”, Сімферопаль) у намінацыі “Праграма для дзяцей”. Праект “Книги” (радыёстанцыя "Радыё “ВАН”", Ераван) стаў найлепшым у намінацыі “Літаратурная праграма”. Перадача “Кот города” радыёстанцыі “Кот ФМ” (Самара) перамагла ў намінацыі “Праграма пра рэгіён вяшчання”.