Імянная пліта Розы Рымбаевай папоўніла калекцыю Плошчы зорак каля Летняга амфітэатра ў Віцебску

12.07.2018 

Імянная пліта народнай артысткі Казахстана Розы Рымбаевай папоўніла калекцыю Плошчы зорак каля Летняга амфітэатра ў Віцебску. Вядомая эстрадная спявачка, зорка 1970-80-х гадоў, уладальніца лірычнага сапрана ў чатыры актавы сёлета ўдастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Роза Рымбаева ўжо чатырнаццатая ўладальніца імянной прапіскі на Плошчы зорак "Славянскага базару ў Віцебску". Цырымонія адкрыцця памятнага знака адбылася ў дзень афіцыйнага старту 27-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў і сабрала нямала прыхільнікаў Розы Рымбаевай. 

Сёння ж вырашыцца адна з музычных інтрыг. Журы абвесціць вынікі дзіцячага конкурсу. Прэтэндэнтаў на перамогу 20. Сярод іх - і беларус Арцём Скароль. 

Фота: vkurier.by