Інтрыга цырымоніі адкрыцця 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" раскрыта

03.11.2018 

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручылі ўзбекскаму акцёру і рэжысёру Рустаму Сагдулаеву. Артыст адзначыў, што вельмі хваляваўся, калі пачуў сваё імя.

Свята кіно ў Мінску працягнецца да 9 лістапада. За гэты час адбудуцца сустрэчы са стваральнікамі 13 карцін. Майстры кіно спецыяльна прыедуць у Мінск для прэзентацыі сваіх работ. А ўвогуле ў кінафестывалі “Лістапад” прымаюць удзел больш за 160 карцін з 48 краін. 

Фота: retrodiskoteka.com