Іван Касцяхін: Агульная справа і магчымасць ствараць светы апраўдвае выдаткі персанажаў “Viva la Mamma!”

15.05.2017

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі пакажуць “оперу пра оперу”  Гаэтана Даніцэці “Viva la Mamma!”. Па традыцыі, у кожнай краіне гэты твор выконваюць на дзвюх мовах. Усе сольныя нумары і ансамблі, звязаныя з жыццём трупы, гучаць на мове публікі, а фрагменты оперы, якую рэпеціруюць героі спектакля, - на італьянскай. Дырыжор-пастаноўшчык і аўтар аркестравай рэдакцыі для камернага складу – Іван Касцяхін. Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар канцэпцыі сцэнічнага афармлення – Алена Медзякова.

На фота - Іван Касцяхін, kostyakhin.com