Калекцыі творчых сямей дэманструюць творы Міхася Сеўрука і Пётры Сергіевіча

19.12.2016

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ўрачыста адкрылася выстава "Майстры Віленскай школы Міхась Сеўрук і Пётра Сергіевіч. Жывапіс і графіка з прыватных калекцый". У экспазіцыі звыш 150 твораў. Пераважная большасць з іх – малавядомыя ці зусім невядомыя не толькі шырокай аўдыторыі, але і спецыялістам. Гаворыць навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея і куратар выставы Вольга Архіпава.

Фота: Пётра Сергіевіч. "Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года", be.wikipedia.org