Канцэрт да юбілею Станіслава Манюшкі адбудзецца ў мінскай філармоніі

22.05.2019

Заўтра ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт, прысвечаны 200-гадоваму юбілею Станіслава Манюшкі. У святочнай падзеі прымаюць удзел не толькі беларускія музыканты, але і госці з Польшчы. Працягвае галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі Аляксандр Анісімаў.

Антоній Віт – адзін з самых вядомых дырыжораў і майстроў польскай музыкі. Ён сяміразовы намінант на прэмію "Грэмі". У 2013 годзе атрымаў статуэтку за дыск з творамі польскага кампазітара Кшыштафа Пендарэцкага.

Заўтра, на святочным канцэрте, прысвечаным 200-годдзю з дня нараджэння Станіслава Манюшкі, у першым аддзяленні прагучаць фрагменты з яго опер "Парыя", "Графіня" і "Страшны двор" у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі і салістаў. У другім – аркестр зайграе 7-ю сімфонію Людвіга ван Бетховена.

Фота: philharmonic.by