Канцэрт камернай музыкі "Вячэрнія гармоніі" пройдзе ў Мінску

23.04.2019

У Малой зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі заўтра пройдзе канцэрт камернай музыкі “Вячэрнія гармоніі”.  Ініцыятар праекта піяніст Аляксандр Музыкантаў запрасіў да ўдзелу калег і сяброў. Сярод іх - Пафнуцій Кузюкян, вядомы не толькі як валтарніст на класічнай сцэне, але і як аўтар шэрагу альтэрнатыўных праектаў.

Фота: philharmonic.by