Канферэнцыя “Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі” : што рабіць, каб пра нас ведалі ў сеце?

16..11.2018 

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце праходзіць канферэнцыя, прысвечаная рэпрэзентацыі беларускай мовы і культуры ў свеце. Удзельнікі падрыхтавалі даклады на самыя розныя тэмы – ад адукацыйнага турызму ў Беларусі да новага прачытання твораў Васіля Быкава без цэнзуры. Распавядае загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Пятро Васючэнка.

Замежныя госці ўражваюць глыбокім веданнем беларускай культуры. Юзукі Сумэ з Японіі вывучае сувязь беларускай і цыганскай моў. Анхела Эспіноса падрыхтавала даклад аб праблемах успрымання перакладаў вершаў Максіма Багдановіча ў Іспаніі. Андрэй Краеў са Славакіі хоча навучыць сваіх студэнтаў размаўляць па-беларуску.

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі” працягнецца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і сёння. 

Фота: philology.by