"Касмічны" скульптар Іван Міско: "Усё пачалося з запуску спадарожніка"

11.04.2017

“Касмічныя" працы народнага мастака Беларусі Івана Міско прадставіць рэтраспектыўная выстава ў Мінску да 85-гадовага юбілею скульптара. Выстава адкрыецца 12 красавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі будуць прадстаўлены прадметы з калекцыі Музея гісторыі горада Мінска, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, фондаў Беларускага саюза мастакоў. Адкрыццё выставы адбудзецца ў Дзень касманаўтыкі не выпадкова, бо Івана Міско называюць "касмічным" скульптарам, а касманаўтыка - адна з цэнтральных тэм яго творчасці.

Фота: russia-today.ru