Кожны ахвотны можа пазнаёміцца з танцамі, спевамі і музыкай беларускага Палесся

20.04.2017

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў 21 красавіка адкрыецца ХІ Навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання». У тэарэтычнай частцы з дакладамі выступіць амаль сотня даследчыкаў з сямі краін. Да ўдзелу ў практычнайчастцы запрошаны носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны Заходняга і Усходняга Палесся. “Пачуць іх выступленні можа любы зацікаўлены”, - расказала спявачка, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццяна Пладунова.

Фота: greenbelarus.info