"Кранальная скульптура" Уладзіміра Конанава экспануецца ў Магілёве

08.08.2017

Выставачная зала Музея гісторыі Магілёва сёння запрашае на адкрыццё скульптурнага праекта "Крохкія крокі скульптуры" куратар якога - магілеўскі скульптар Уладзімір Конанаў. Гэта другі праект мастака, які аб’ядноўвае дзесяць творцаў. Акрамя скульптуры і аб'ектаў у экспазіцыі "Дзённік беспрацоўнага скульптара" Уладзіміра Конанава ў малюнках і акварэлях, які занатаваў той час, калі аўтар не мог займацца скульптурай. Гэтая работа і паспрыяла з’яўленню назвы выставы, адзначыў Уладзімір Конанаў.

Фота: mogilevnews.by