Ксенія Галецкая – пераможца нацыянальнага адбору на Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019”

16.03.2019

Сёння ў Оршы – заключны этап нацыянальных адборачных тураў на міжнародны конкурс XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Cярод юных выканаўцаў ужо вызначылі пераможцаў. Працягвае старшыня камісіі дзіцячага конкурсу Алена Атрашкевіч.

У фінале сустрэліся 20 выканаўцаў – з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а таксама сталіцы. Кожны выканаў па два вакальныя творы. Распавядае пераможца Ксенія Галецкая.

Сёння ж стане вядома, хто прадставіць Беларусь і на конкурсе дарослых выканаўцаў. Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 да 17 ліпеня.

Фота: belta.by