Куратар выставы "Вялікі Рэмбрант" Вольга Кліп: Па Рэмбранце можна чытаць Біблію

08.05.2017

Беларускія аматары мастацтва могуць убачаць гравюры Рэмбранта ў Нацыянальным мастацкім музеі. У экспазіцыі - 69 арыгіналаў вялікага галандскага мастака. Гэта гравюры, прысвечаныя біблейскай тэматыцы, жанравыя сцэны і партрэты. Тут можна назіраць эвалюцыю майстра, выстаўлены работы як ранняга, так і позняга перыяду творчасці. Усе работы з прыватнай італьянскай калекцыі. Гаворыць куратар выставы Вольга Кліп.

Пазнаёміцца з калекцыяй гравюр, дастаўленых з Рыма, наведвальнікі Нацыянальнага мастацкага музея змогуць да 3 ліпеня.

Фота: belta.by