26.01.2017
У галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі адкрыўся мастацкі праект “Наперадзе Парыж, за вокнамі Еўропа”. Экспазіцыя складзена па выніках Першага Міжнароднага пленэра “на колах” аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”. Яе аўтар і кіраўнік – мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн. Гэта выстава - яе фармат і змест - нехарактэрныя для галерэі “Брама”, але ўзнікла яна з традыцыі пленэраў, якія Ларыса Фінкельштэйн ладзіла некалькі гадоў запар з творцамі, якія працавалі з тэкстылем.
Фота: nlb.by