Лявонпальскае вяселле ўзору 1969 года зладзяць у Віцебску

11.11.2016

У нядзелю ў Беларускім тэатры “Лялька” ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя дыска “Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-69 гадоў”. Да яскравага дзейства з этна-спевамі і этна-танцамі запрашаюць далучыцца пісьменніца-казачніца Алена Масла і фальклорны гурт “Варган”. Расказвае адзін з аўтараў праекта Сяргей Доўгушаў.

На фота - Сяргей Доўгушаў, novychas.by