Людміла Рублеўская надрукавала інтэрнэт-раман "Дагератып"

15.02.2017

Пісьменніца Людміла Рублеўская, аўтар эпапеі, прысвечанай авантурным прыгодам у XVIII стагоддзі Пранціша Вырвіча і яго сталага паплечніка Барталамея Лёдніка, прэзентавала новую кнігу – “Дагератып”. Твор мае незвычайную, складаную структуру. Сама творца вызначае яго як дэкадансны раман. Дзеянне плаўна перацякае з сучаснасці ў гістарычнае мінулае, дзе два зрэзы ў часе непарыўна звязаны між сабою. Расказвае Людміла Рублеўская.

“Дагератып” Людмілы Рублеўскай часткова быў надрукаваны і існуе ў інтэрнэце. Грошы на яго папяровую версію сабралі на краўдфандынгавай платформе. Цяпер твор можна займець ва ўласную бібліятэку.

Фота: talaka.by