Людміла Рублеўская прэзентавала кнігу “Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара"

24.05.2019

Айчынная пісьменніца, журналіст, літаратурны крытык Людміла Рублеўская вядомая многім па серыі кніг аб прыгодах студэнта Віленскай акадэміі Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка. На “Беларусьфільме” працягваюцца здымкі фільма па першай частцы захапляльнай гісторыі, падзеі якой адбываюцца ў XVIII стагоддзі – эпоху авантурыстаў і алхімікаў, рыцараў і чароўных дам. Днямі творца прэзентавала 5-ю частку серыі – “Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара”.

Творца прызналася, што паступова піша 6-ю частку і ўжо ведае, якія прыгоды чакаюць яе герояў.

Фота: livelib.ru