Магілёўская гарадская капэла дасць канцэрт ў гонар 300-годдзя Георгія Каніскага

16.11.2017 

Сёння пройдзе “Магілёўскі харавы сабор”. Ініцыятар - мастацкі кіраўнік і дырыжор Магілёўскай гарадской капэлы Сяргей Лішчанка, па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам якога з 1994 года ў Магілёве ладзяцца канцэрты духоўнай музыкі. Цяперашні сезон сабора прысвечаны 300-годдзю архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага Георгія Каніскага - вучонага, таленавітага педагога, дыпламата, натхнёнага прапаведніка і паэта. Прагучаць духоўныя творы, у тым ліку прадстаўніка музычнай культуры XIX стагоддзя – Дзмітрыя Бартнянскага, наватара ў галіне царкоўнай музыкі - Аляксандра Грачанінава. Выканаўцы - узорны канцэртны хор гімназіі - каледжа і камерны хор Магілёўскай гарадской капэлы. Канцэртная праграма  адбудзецца ў сценах абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава.

Фота: zviazda.by