“Малая падарожная кніжка” Францыска Скарыны з’явілася ў Беларусі

06.03.2017

У маі каштоўнае выданне "Малой падарожнай кніжкі" накіруецца ў вандроўку па Еўропе. Міжнародны выставачны праект “Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам” прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ідэя – у паказе спадчыны Скарыны ў краінах, з якімі звязана жыццё першадрукара. Міжнародны праект стартуе ў маі ў Літве, затым накіруецца ў Польшчу, Чэхію, Італію. Завершыцца тур у Беларусі, дзе праект прэзентуюць у дні святкавання пяцісотгоддзя беларускага кнігадрукавання ў Полацку. Цэнтральны экспанат – “Малая падарожная кніжка” з карпаратыўнай калекцыі банка. Пра каштоўнасць выдання, якое пастаянна будзе захоўвацца ў Нацыянальнай бібліятэцы, расказала загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства ўстановы Галіна Кірэева.

Фота: nlb.by