“Малая радзіма: шляхам Дубоўкі” – турыстычны маршрут пад такой назвай распрацавалі на Пастаўшчыне

30.10.2018 

Вядомы беларускі паэт Уладзімір Дубоўка ў 1900 годзе нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі, за дзевяць кіламетраў ад сучасных Пастаў. У часы сталінізму ён быў арыштаваны і значную частку жыцця, 28 гадоў, правёў за межамі Беларусі — у лагерах і на пасяленні ў Сібіры, Чувашыі, на Далёкім Усходзе. Сёння на Пастаўшчыне шануецца памяць пра таленавітага земляка, а турыстам прапануюць спецыяльна распрацаваны маршрут. Пра асноўныя прыпынкі распавядае інструктар-метадыст па турызме дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” Наталля Карнілава.

Фота: news.tut.by