Мерапрыемствы V Міжнароднага фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае...” адбудуцца Мінску, Магілёве і Гомелі

12.02.2018 

У Беларусі праходзіць V Міжнародны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае...”. Мерапрыемства кожны раз здзіўляе аматараў класікі выдатным выкананнем сусветна вядомых кампазіцый. Пра значэнне фестывалю для беларусаў расказаў Міністр культуры Юрый Бондар.

У юбілейным фестывалі прымаюць удзел запатрабаваныя ў свеце оперныя спевакі, музыканты і танцоўшчыкі. Так, завершыць свята прэм’ера Нацыянальнага балета Марселя. Пра тое, што яшчэ чакаць гледачам ад фестывалю, расказаў прадзюсар Максім Берын.

Фота: belta.by