Міхаіл Кавальчык: "Мінулае з нашага жыцця сыходзіць вельмі рэдка, яно застаецца з намі і прымае іншыя формы"

19.01.2017

Тэатры Літвы, Латвіі і Расіі прыедуць з гастролямі ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. У сакавіку і красавіку мінскі тэатр прыме чатыры калектывы - з Калінінграда, Вільнюса, Тулы і Даўгаўпілса, Першымі сваё мастацтва пакажуць калінінградцы. З 3 да 11 сакавіка адбудуцца вялікія гастролі абласнога музычнага тэатра. Яны адкрыюцца шоу з удзелам аркестра “Хіты Брадвея - вялікі Гершвін”. 25 сакавіка прыязджае Рускі драматычны тэатр Літвы. Вечар гэтага дня будзе аддадзены Льву Талстому: тэатр пакажа “хроніку страсці і граху” “Ганна Карэніна”. 13 красавіка мінскі глядач ўбачыць гастрольны спектакль Даўгаўпілскага тэатра “Палата бізнес-класа”.

Таксама ўстанова рыхтуецца адзначыць 135-годдзе Янкі Купалы. Рыхтуецца пастаноўка, прысвечаная яго жыццёваму шляху.

Зараз на сцэне музычнага тэатра працягваецца падрыхтоўка аперэты “Жаніхі” Ісака Дунаеўскага. Яна з’явяцца ў афішы напрыканцы сезона. Больш падрабязна пра новую пастаноўку расказвае галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Кавальчык.

Фота: youtube.com