Міхаілу Панджавідзэ ‒ 50 гадоў

06.03.2019

Галоўнаму рэжысёру Вялікага тэатра Беларусі Міхаілу Панджавідзэ споўнілася 50 гадоў. Ён прыехаў у Мінск у 2010 годзе як рэжысёр-пастаноўшчык оперы “Набука” Джузепе Вердзі. Пасля запрошаны на пасаду галоўнага рэжысёра. За дзевяць гадоў паставіў 14 опер. У гонар юбіляра ў Вялікім тэатры паказалі “Саламею” Рыхарда Штрауса, а перад спектаклем адбылася шчырая размова Міхаіла Панджавідзэ з гледачамі. У юбілейны дзень майстар даў спецыяльнае інтэрв’ю і нашаму каналу.

Фота: sb.by