Міхал Бараноўскі: "Колькі б ні звяртаўся да вершаў Максіма Багдановіча – кожны раз адкрываеш новае"

07.12.2018 

9 снежня культурная грамадскасць Беларусі адзначае дзень нараджэння класкіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Менавіта ў гэты дзень 1891 года на небасхіле запалілася новая зорка: у Мінску нарадзіўся будучы Паэт. Амаль усё жыццё Максім Багдановіч пражыў удалечыні ад Радзімы, але Беларусь, яе культура, гісторыя, літаратура, заўсёды былі крыніцай яго натхнення. Урачыстае святкаванне адкрыецца ля помніка Максіму Багдановіча традыцыйным ускладаннем кветак. Расказвае загадчык Літаратурнага музея паэт Міхал Бараноўскі.

Фота: wikipedia.org