Міністэрства абароны плануе распрацаваць інтэрнэт-базу загінулых у Першай і Другой сусветных

20.06.2017 

Весткі з Першай і Другой сусветных войнаў прыходзязь і дагэтуль. Летась пошукавыя атрады знайшлі найбольшую колькасць астанкаў загінулых і змаглі ўстанавіць асобы соцень людзей, якія лічыліся прапаўшымі без звестак. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн Узброеных сіл Беларусі Сяргей Варановіч.

Самых актыўных удзельнікаў, якія дапамагаюць пошукавым атрадам знаходзіць астанкі ахвяр войнаў на тэрыторыі нашай краіны, Міністэрства абароны ўзнагароджвае медалём “За актыўны пошук”. На 2020 – 2025 гады запланавана распрацоўка інтэрнэт-базы загінулых.

Фота: reference.com