Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў адбудзецца ў Беларусі

03.04.2017

У наступным годзе ў Беларусі пройдзе Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Гэта рашэнне прынялі на пасяджэнні асацыяцыі ў Тулузе (Францыя). У нашу краіну прыедуць вядучыя эксперты, прадстаўнікі кампаній, што займаюцца распрацоўкай касмічнай тэмы, касманаўты. Гэта дапаможа Беларусі расказаць і пра свае даследаванні ў гэтай галіне. Гаворыць загадчык аддзела інтэлектуальных інфармацыйных сістэм Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Аляксей Белацаркоўскі.

Фота: airbusdefenceandspace.com