Міжнародны пленэр “Art-rain” пачнецца ў бліжэйшы панядзелак на Гродзеншчыне.

10.08.2018 

Пленэр “Art-rain” ладзіцца двойчы за год. Сёлета – 9-ты.  Для ўдзелу -- мастакі з розных краін прысылаюць па 5 карцін – тыя, каго адабралі журы - удзельнікі праекту. Арганізатар – мастак Глеб Отчык.  

Падчас існавання пленэру з'явіліся традыцыі - кожнаму ўдзельніку дораць кнігу пра Беларусь. Мясціны правядзення адзначаюцца на карце кропелькай дажджу - сімвалам пленэру. У праграме - урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця, шэраг экскурсій. Аб іншых традыцыях расказвае арганізатар Глеб Отчык.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі: art-rain.ru