Міжнародны пленэр збярэ ў Магілёве мастакоў з дзевяці краін

17.08.2017

Мастакі з дзевяці краін прыедуць 24 жніўня ў Магілёў на міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Ён прысвечаны 145-годдзю народнага мастака Беларусі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Наведае пленер Алена Цімакова, загадчыца цэнтра культуры і мастацтваў дача “Чайка” Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Яна адзначыла, што вельмі важна праводзіць такія сумесныя праекты. І спадзяецца, што чарговы пройдзе ў Цвярской вобласці, на паўночна-ўсходнім беразе возера Удомля, дзе знакаміты мастак праводзіў шмат часу.

Фота: filminginbelarus.com