Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пасля рэканструкцыі стане genius loci

05.01.2017

Агульнабудаўнічыя работы па рэканструкцыі музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча практычна завершаны. Музей размесціцца ў гістарычным будынку на вуліцы Марка Шагала, 5а, які адзін з нямногіх на гэтай вуліцы ўцалеў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Рэстаўрацыйны праект рэалізаваны па чарцяжах 1923 года. Важнасць яго стварэння адзначыў дырэктар музея “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” Андрэй Духоўнікаў.

Фота: news.vitebsk.cc