Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве адкрыецца пасля рэканструкцыі ў 2018 годзе

18.08.2017 

Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, адкрыецца пасля рэканструкцыі ў 2018 годзе. Рэстаўрацыя будынка пачалася ў 2013, а ўстанова была адкрыта 24 снежня 1982 года. Гэта першы ў рэспубліцы мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці мастака. Як адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, пасля праведзеных работ гэта будзе зусім іншы музей - шматфункцыянальны, дзе будзе ладзіцца шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Фота: wikipedia.org