Музычны тэатр завяршае гастролі ў Германіі

30.12.16

Балетная трупа Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра завяршае гастролі ў Германіі. Увазе гледачоў прапанавалі прэм’ерны балет “Лебядзінае возера”. У адрозненне ад стандартных чатырохактовых спектакляў, пастаноўка музычнага тэатра складаецца з двух актаў і чатырох карцін, па дзве карціны ў кожным акце. У аснову харэаграфіі другой і чацвёртай карцін – аёерна-лебядзіных – пакладзена класічная рэдакцыя Пеціпа-Іванава. Першая і трэцяя карціны балета выконваюцца ў рэдакцыі балетмайстра тэатра, народнай артысткі Беларусі Кацярыны Фадзеевай. 

Фота: kultprosvet.by