На адкрыццё рэтраспектывы японскага кіно прыехаў Кодзі Фукада

04.04.2018 

Рэтраспектыва японскага кіно стартавала ў Мінску. Адкрыў паказы фільм «Фісгармонія» (былы прызёр Канскага кінафестывалю). На паказ прыехаў рэжысёр Кодзі Фукада. Гэта псіхалагічная драма, па сюжэце гаспадар майстэрні прызвычаіўся верыць людзям. Фільм атрымаў прыз журы Канскага кінафестывалю ў катэгорыі “Асаблівы погляд". Упершыню Кодзі Фукада пазнаёміў беларускіх гледачоў са сваёй творчасцю пяць гадоў таму. За тыдзень мінчане ўбачаць шэсць аўтарскіх фільмаў пра пачуцці, таямніцы правасуддзя, нават пра ўварванне іншапланецян. Працягвае праграмны дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар Сукманаў. 

Фота: Кодзі Фукада, vk.com