На сцэне Вялікага тэатра Беларусі ажывуць героі старажытных летапісаў

25.09.2017 

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі ажывуць героі старажытных летапісаў - Вітаўт і Ягайла пазмагаюцца за ўладу і, вядома, за каханне Ганны. Перад пачаткам нацыянальнага балета “Вітаўт” адбудзецца спецыяльная праграма. Паглыбяць у атмасферу Сярэднявечча фальклорны калектыў Hardwoodі тэатр гістарычнага танца Soleil. Спектакль Вітаўт Вячаслава Кузняцова, у аснове якога - п'еса Аляксея Дударава, з'явіўся ў рэпертуары ў 2013-м  і адразу стаў своеасаблівай візітнай карткай беларускага балета. Расказвае кампазітар Вячаслаў Кузняцоў.

Дырыжор-пастаноўшчык нацыянальнага балета “Вітаўт” Вячаслаў Воліч адзначае сучаснасць музыкі. Пры гэтым прыхільнік пачуе праславянскія матывы, некаторыя аналогіі з творчасцю знакамітых музыкантаў. Але ўсё гэта толькі ўзмацняе аўтарскі стыль кампазітара.

На сцэне Вялікага тэатра ў пятніцу ажывуць і мудры Вітаўт, і праніклівы Ягайла, і пяшчотная Ганна, і велічная Ядвіга. А перад спектаклем у фае загучаць дуды і бубны, скрыпка і бузук. На некалькі стагоддзяў гледача перанесе і танец.

Фота: belcanto.ru