На "Студзеньскіх музычных вечарах" выступяць сусветна вядомыя вакалісты

09.01.2019

У Брэсце пачынаецца міжнародны фестываль класічнай музыкі Студзеньскія музычныя вечары. Сёння на сцэну драмтэатра выйдуць салісты опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі. Яны праспяваюць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Адна з самых чаканых падзей – заўтра ў другім аддзяленні канцэрта выступіць Том Сінатра, пляменнік легендарнага амерыканскага спевака Фрэнка Сінатры. Пра адметнасці свята музыкі і некаторых удзельнікаў распавядае мастацкі кіраўнік фестывалю, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Лілія Батырава.

Фота: sb.by