На закрыцці "Лістапада" паказалі афішы да фільмаў Анджэя Вайды

10.11.2016

Фільмам закрыцця 23-цяга Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” абралі апошнюю карціну “Паслявобразы” класіка польскага кіно Анджэя Вайды. Біяграфічная драма расказвае пра апошнія гады жыцця польскага і беларускага мастака-авангардыста Уладзіслава Стржамінскага. Карціна намінавана на сёлетні “Оскар” ад Польшчы. На мінскім кінафестывалі даніну памяці вялікаму рэжысёру аддалі і выставай “Фільмы Анджэя Вайды ў сусветным кінаплакаце”. Экспазіцыя падрыхтавана сумесна з Музеем кінематаграфіі ў Лодзі і Польскім інстытутам у Мінску, працуе яна ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Расказвае супрацоўнік музея ў Лодзі Якуб Вюрскі.

На фота - плакат фільма Анджэя Вайды "Зямля абяцаная", kinopoisk.ru