Нацыянальная бібліятэка і Беларускі фонд культуры падвялі вынікі першага Года малой радзімы

19.12.2018

2018-ты – Год малой радзімы ў Беларусі. Сталічныя і рэгіянальныя музеі, бібліятэкі, галерэі правялі шэраг тэматычных падзей. Старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі дзеліцца вынікамі сёлетняй краязнаўчай дзейнасці.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава краязнаўчай літаратуры з фондаў установы і выданнямі мясцовых краязнаўцаў, грамадскіх аб'яднанняў. Акрамя таго, у экспазіцыі – найлепшыя  матэрыялы  рэспубліканскага  конкурсу “Славутыя імёны маёй малой Радзімы”. Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Даўгаполава адзначыла важнасць краязнаўчых праектаў.

Наступныя 2 гады таксама прысвечаны малой радзіме, таму наперадзе – новыя праекты і адкрыцці.

Фота: nlb.by