Нацыянальная бібліятэка праводзіць Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні да 400-годдзя першага “Буквара”

27.04.2018 

Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні днямі праходзяць у Мінску. Цэнтральная падзея гэтага маштабнага форуму – 400-годдзе першага “Буквара”, што надрукаваны на тэрыторыі Беларусі. У праграме – навуковыя абмеркаванні і дыскусіі даследчыкаў з Беларусі, Латвіі, Польшчы, Расіі і іншых краін. Мерапрыемства праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Расказвае намеснік дырэктара ўстановы Алесь Суша.

У межах кнігазнаўчых чытанняў адкрыўся самы буйны выставачны праект за ўсю гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі – экспазіцыя "Буквары народаў свету", якая сабрала каля паўтары тысячы экспанатаў больш чым на шасціста мовах усіх кантынентаў. Сваю ўнікальную калекцыю буквароў прывёз латышскі калекцыянер Юрыс Цыбульс.

Фота: belta.by