Нацыянальны гістарычны музей святкуе 60-гадовы юбілей

15.12.2016

Споўнілася 60 гадоў з дня заснавання Нацыянальнага гістарычнага музея. Гэта адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі – гэта больш за 400 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі: каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў, мэблі, зброі, каштоўнага фарфоравага посуду і многае іншае. І ў апошні час ішла плённая праца. Гаворыць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў.

З нагоды юбілею музея адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы “Нацыянальны гістарычны: дзень мінулы – дзень сённяшні”. На святочнае мерапрыемства запрасілі ўсіх работнікаў музея, якія працавалі тут у розныя гады. Свае віншаванні даслаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Былі ўручаны ганаровыя граматы ад Міністэрства культуры. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны ганаровай граматай адміністрацыіПрэзідэнта Рэспублікі Беларусь была адзначана намеснік дырэктара па навуковай рабоце Ніна Калымага.

Фота: histmuseum.by