Народная артыстка Беларусі Людміла Златава адзначае 80-годдзе

22.11.2017 

Да юбілею прымы айчыннай оперы Вялікі тэатр заўтра пакажа оперу “Царская нявеста”. Выканаўцы зорныя – заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Станіслаў Трыфанаў і Аксана Волкава, расійская спявачка Надзея Паўлава. 

Будучая прыма беларускай оперы Людміла Златава нарадзілася ў Чыце. Скончыла Ужгарадскае музычнае вучылішча, Маскоўскую кансерваторыю.  У Мінск прыехала ў 1962 годзе. Яе дэбют абыўся ў партыі Джыльды ў оперы "Рыгалета" Джузепе Вердзі. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі яна выканала больш за 30 партый. Расказвае пра любімыя.

Фота: belta.by