Наведвальнікі са 111 краін зарэгістраваны ў Нацыянальнай бібліятэцы

15.09.2017 

У Беларусі адзначылі Дзень бібліятэк. У краіне сфарміравана і дзейнічае сістэма, якая ўключае больш за 7000 публічных і спецыяльных бібліятэк, агульны фонд якіх --  каля 180 млн экзэмпляраў розных відаў дакументаў на розных носьбітах. Кожны трэці жыхар карыстаецца бібліятэкай, паведаміла начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Наталля Задзяркоўская.

Дзень бібліятэк святкуецца з 2001 года. Дата невыпадковая. Менавіта 15 верасня заснавана Нацыянальная бібліятэка, якая насіла раней імя Леніна (створана яшчэ ў 1922 годзе). У аснову кніжнага фонду леглі зборы Белдзяржуніверсітэта. Сюды таксама дасылалі кнігі самыя буйныя бібліятэкі Санкт-Пецярбурга, Масквы і іншых гарадоў Савецкага Саюза. У часы вайны восемдзесят працэнтаў кніг былі вывезены і знішчаны нямецкімі захопнікамі. Ужо ў 1944 годзе, ўсяго праз пару дзён пасля вызвалення Мінска, Урад вырашыў бібліятэку аднавіць. Яна адкрылася ў кастрычніку таго ж года. Пра сённяшні дзень галоўнага кнігасховішча краіны расказвае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі. 

Фота: place.by