Назвалі пераможцаў Нацыянальнай кінапрэміі

18.12.2018

Сталі вядомыя пераможцы першага рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі". Найлепшым ігравым фільмам стала стужка рэжысёра Сяргея Талыбава "Унутры сябе". Найлепшым тэлесерыялам назвалі карціну "Ой, ма-мач-кі!-2" Івана Паўлава. За працу ў гэтым серыяле ўзнагароджана і Вера Палякова-Макей як выканаўца найлепшай жаночай ролі. За “ролю другога плана" ўзнагародзілі Валянціну Гарцуеву – фільм "Снайпер. Афіцэр СМЕРШ". Віктар Васільеў адзначаны як выканаўца найлепшай мужчынскай ролі другога плана ў стужцы "Вокны дома твайго". Найлепшым фільмам у неігравой форме стала карціна "Дэбют" Анастасіі Мірашнічэнка. Рэжысёр Ігар Васільеў з работай "Апошні шанс" перамог у намінацыі "Найлепшы кароткаметражны фільм". Карціну "Ваўчышка" рэжысёра Ігара Волчака прызналі найлепшай у анімацыі. У намінацыі "Найлепшы сцэнарый" перамогу атрымаў Дзмітрый Якутовіч са стужкай "Баявая машына". Таксама адзначана Ала Мацюшэўская як мастак-пастаноўшчык карціны "Марк Шагал. Пачатак".

Планамі на наступныя праекты падзяліўся намеснік старшыні журы, начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксандр Рыдван.

Карціны, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, пакажуць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Якія сюрпрызы чакаюць гледачоў – распавядае загадчыца аддзела рэкламы і спецпраектаў цэнтра Алена Заяц.

Фота: ncsm.by