Ніна Ламановіч: Каб адпавядаць, трэба працаваць штогадзінна і штосекундна

06.04.2017

На тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года". За значныя дасягненні ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, стварэнне музыкі да балета "Мефіста", мюзіклаў "Шклянка вады", "Джулія", "Соф'я Гальшанская", "Байкер" прэміі ўдастоены кампазітар Уладзімір Кандрусевіч.

Сярод лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі за 2016 год - калектыў Вялікага тэатра Беларусі. У іх ліку - народная артыстка краіны Ніна Ламановіч. Яна адразу пасля кансерваторыі прыйшла ў тэатр, з 1993 стала галоўным хормайстарам. У інтэрв’ю каналу "Культура" лаўрэат расказала пра першы спектакль, стаўленне да сучасных інтэпрэтацый класікі і любімых кампазітараў. Расказвае Святлана Колмак.

На фота - Ніна Ламановіч, interfax.by