Новае прачытанне "Мухі-Цакатухі" знайшла рэжысёр Ганна Казлова

24.10.2018 

Беларускі дзяржаўны тэатр юнага гледача рыхтуе прэм'еру - спектакль "Муха-Цакатуха". Узрост наведвальнікаў не абмежаваны. Казка –інтэрпрэтацыя рэжысёра Ганны Казловай.

Музыку для спектакля “Муха-Цакатуха” напісаў акцёр – выканаўца ролі коніка - Генадзь Гаранскі. Гэта яго дэбют у якасці аўтара музыкі. Творца адзначыў, што складаней за ўсё пісаць для свайго героя, у астатнім – працэс цікавы і захапляльны.

Гледачы не толькі паглядзяць пастаноўку, але і стануць яе часткай. Артысты рыхтуюць сюрпрызы, якія раскрыюць падчас прэм'ернага паказу, што адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным тэатры юнага гледача ў пятніцу.