Новая версія "Папялушкі" пастаўлена ў жанры баль-маскарад

11.11.2016

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся апошні закрыты прагляд казкі “Крышталёвы туфлік”. У суботу ў ранішняй праграме – прэм’ера. На баль-маскарад, як вызначыў жанр спектакля рэжысёр Сяргей Кавальчык, запрашаюць усіх ад чатырох гадоў і да 16-ці. Аднак узроставыя абмежаванні вельмі ўмоўныя. Чарадзейную казку пра Папялушку, Прынца і Добрага Караля любяць людзі ўсіх узростаў.

На фота - кадр з фільма "Папялушка" (2015), film.ru