Новы нацыянальны балет прадстаўляе Вялікі тэатр Беларусі

30.10.2018 

Поўная рашучасці дзяўчына з мячом упрыгожвае афішы новага балета – “Анастасія”. Сёння і заўтра ў Вялікім тэатры Беларусі пройдуць два прэм'ерныя вечары, якіх гледачы чакалі пяць гадоў. Упершыню пасля “Вітаўта” ўсе тэатральныя сілы кінутыя на нацыянальны праект, дзе ўсё сваё: ад сюжэта і музыкі да выканаўцаў галоўных партый. Кампазітар Вячаслаў Кузняцоў смела прыняў выклік ад харэографа-пастаноўшчыка Юрыя Траяна і напісаў за паўтара года музыку на лібрэта Анатоля Дзялендзіка, аўтара кінасцэнарыя да фільма “Анастасія Слуцкая”. Працягвае народны артыст Беларусі Юрый Траян.

Анастасія” - трэці нацыянальны балет у рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі. Два папярэднія – “Страсці (Рагнеда)” і “Вітаўт”. Па словах мастацкага кіраўніка тэатра, народнага артыста Беларусі Валянціна Елізар’ева лінія працягнецца, незалежна ад ацэнкі спектакля гледачамі. 

Фота: minsknews.by